У Сахаліна ў Расіі перавярнулася грузавое судна, ёсць загінулыя
На борце знаходзіліся сем чалавек / @dvtproc
Каля берагоў Сахаліна ў Расіі перавярнулася судна "Грыгорый Лаўцоў", яно перавозіла пясок. На борце знаходзіліся сем чалавек. Ужо вядома аб двух загінулых.
Ідзе пошукава-выратавальная аперацыя. "На месцы крушэння працуюць два буксіры і выратавальнае судна", — гаворыць кіраўнік рэгіёну Валерый Лімарэнка. Расійскія СМІ пішуць, што судна перавярнулася з-за таго, што пры перагрузцы адбыўся нахіл.
На месцы здарэння /@dvtproc