У рэйтынгу ФІФА беларуская зборная паднялася адразу на 13 пазіцыяў

У новым рэйтынгу ФІФА, абнародаваным 15 верасня, футбольная зборная Беларусі паднялася з 70-га месца адразу на 57-е. Яна мае 573 ачкі. Такім чынам, наша каманда паднялася адразу на 13 пазіцыяў.
Палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу ФІФА беларускім футбалістам дапамаглі два апошнія матчы. 31 жніўня наша зборная ў гасцявым таварыскім матчы перамагла нарвежцаў (1:0). А праз тыдзень, 6 верасня, беларускія футбалісты згулялі ўнічыю (0:0) з віцэ-чэмпіёнамі Еўропы французамі ў рамках адбору на чэмпіянат свету 2018 года.
Першая дзясятка зборных выглядае так:
1. Аргенціна — 1646 ачкоў.
2. Бельгія — 1.369.
3. Нямеччына — 1347.
4-5. Калумбія — 1323.
4-5. Бразілія — 1323.
6. Чылі — 1284.
7. Партугалія — 1228.
8. Францыя — 1188.
9. Уругвай — 1173.
10. Іспанія — 1141.
У наступным туры адбору на чэмпіянат свету 2018 года беларусы 7 кастрычніка згуляюць у гасцях у футбалістаў Нідэрландаў. 10 кастрычніка наша каманду прыме на "Барысаў-Арэне" зборную Люксембурга.