У рэстаране разлічыліся 100 доларамі, штраф — амаль 600 долараў

Госць горада вырашыў адзначыць важную для яго дату і зарэзерваваў месцы ў рэстаране на пэўны час. Ніякага крыміналу ў гэтым не было б, каб мужчына разлічыўся рублямі, але ён пакінуў у заклад 100 долараў. І ў яго іх прынялі.



Гэты факт прыцягнуў увагу супрацоўнікаў фінансавай міліцыі. Як вядома, на разлік валютай патрэбны дазвол Нацбанка, якога, зразумела, у слонімскага рэстарана няма. У выніку, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Адміністрацыю пакаралі штрафам у памеры 5,5 млн рублёў, інфармуе "Газета Слонімская".
 

Фота — bymedia.net