У Рэчыцы забілі маладую маці

Труп маладой маці са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі знойдзены з двары прыватнага дома ў Рэчыцы. Пра гэтае здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту.
 
Жанчына знаходзілася ў адпачынку па даглядзе да дзіцем. Па факце забойтсва распачатая крымінальная справа. Вядома, што падазраваны ў здзяйсненні злачынства ўжо затрыманы і з ім працуюць следчыя; прызначаныя патрэбныя экспертызы. Матыў забойства пакуль не вядомы.

Падобнае забойства маладой жанчыны, якая мела маленькае дзіця, адбылося ў верасні 2013 года ў Глуску (Магілёўская вобласць). Работнік банка забіў сваю каханку і яе трохмесячную дачку, біялагічным бацькам якой з’яўляўся. Мужчына не жадаў прызнаваць сваё бацькоўства і меў “паралельнае” жыццё, сустракаючыся з іншымі дзяўчатамі.