У Рэчыцы хлопца парэзалі нажом за адмову схадзіць па гарэлку

У Рэчыцы п’яны 51-гадовы мужчына звярнуўся з просьбай схадзіць у бліжэйшую краму па гарэлку да 19-гадовага маладога чалавека, які сядзеў на лаўцы каля пад’езда. Хлопец адмовіўся. Як піша “Гомельская праўда”, мужчына пачаў даймаць пытаннем, ці паважае яго юнак, а пасля дастаў нож і парэзаў нагу маладому чалавеку.

Узбуджана крымінальная справа па факце асабліва злоснага хуліганства. Максімальны тэрмін пакарання па гэтым артыкуле складае 10 гадоў пазбаўлення волі.

Фота з архіву