У Растоўскай вобласці Расіі загарэўся Новашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод
У Растоўскай вобласці Расіі загарэўся Новашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод. На адно з відэа трапіў беспілотнік, які праляцеў над прадпрыемствам за некалькі секундаў да выбуху.
У тэлеграм-каналах паведамляецца, што гэты НПЗ належаў куму Пуціна Віктару Медведчуку. Аднак у красавіку 2021-га сям'я Медведчука прадала долю ў НПЗ.