У расійскіх гарадах па радыё паведамілі пра "пагрозу ракетнага ўдару"
Некаторыя расіяне кінуліся шукаць сховішчы / kommersant.ru
Раніцай 22 лютага ў двух дзясятках расійскіх рэгіёнаў па радыё перадалі сігнал "паветранай трывогі". Жыхарам рэкамендавалася неадкладна ісці ў сховішчы, паколькі існавала "пагроза ракетнага ўдару". Як паведамляе "Медуза", сігнал пачулі жыхары Казані, Варонежа, Белгарада, Уфы, Ніжняга Ноўгарада, Цюмені, Магнітагорска, Пяцігорска і іншых гарадоў.
Улады заявілі пра "хакерскую атаку" — серверы радыёстанцый былі ўзламаныя. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РФ спрабуе супакоіць расіян і заклікае іх "сачыць за паведамленнямі ў афіцыйных крыніцах", нібыта радыё — неафіцыйная крыніца.
Ва ўрадзе Белгарадскай вобласці адказнасць за ўзлом і паніку ўсклалі на ўкраінцаў, а Варонежскай вобласці — на “памагатых кіеўскага рэжыму“.