У Расіі затрымалі беларускага карупцыянера
Ён лічыўся ў міждзяржаўным вышуку каля 10 гадоў.
У Расіі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС затрымалі 60-гадовага грамадзяніна Беларусі. Як паведамляе сайт МУС Расіі, мужчыну падазраюць у карупцыйным злачынстве. Каля 10 гадоў ён лічыўся ў міждзяржаўным вышуку. Злавілі яго ў адным з пасёлкаў Арэхава-Зуеўскага раёна Маскоўскай вобласці.
Паведамляецца, што ў 2005 годзе мужчына ў адной з дзяржаўных структур у Мінску. У аднаго з мясцовых прадпрымальнікаў ён падбухторыў да хабару ў 150 тысяч долараў. КДБ Беларусі пачаў крымінальную справу за падбухторванне да дачы хабару ў асабліва буйным памеры.
Зараз вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю затрыманага ў Беларусь.
Фота — ipnews.in.ua