У Расіі ўводзяць крымінальную адказнасць за неаднаразовы продаж вейпаў

Вейпы / unsplash.com

Вейпы / unsplash.com

У Расіі ўведзена крымінальная адказнасць за неаднаразовы продаж вейпаў і іншай тытунёвай прадукцыі непаўналетнім. Адпаведны закон падпісаў Пуцін.

Тым, хто парушыць гэтыя правілы, будзе пагражаць сур'ёзнае пакаранне — штраф, папраўчыя працы на тэрмін да года, а таксама магчымая забарона займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў.

Тым часам у Беларусі за курэнне вейпа ў неналежным месцы пагражае не толькі штраф, але і год прафілактычнай працы.

У выпадку парушэння вінаваты прыцягваецца да адказнасці незалежна ад узросту.

Калі парушальніку споўнілася 16 гадоў, пакаранне панясе сам падлетак, калі не — законныя прадстаўнікі.

Штраф за курэнне электроннай цыгарэты ў неналежным месцы можа складаць да 4 базавых велічынь. Аднак адміністрацыйным спагнаннем справа не абмяжуецца. Непаўналетняга парушальніка чакае цэлы год прафілактычнай работы ў школе ці іншай навучальнай установе, а таксама ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.