У Расіі ўпаў яшчэ адзін ваенны самалёт
Су-34 / ria.ru
У Расіі ўпаў яшчэ адзін ваенны самалёт — Су-34. Здарэнне адбылося раніцай 20 верасня ў Варонежскай вобласці. Два лётчыкі паспелі катапультавацца, іх знайшлі і эвакуявалі. Сцвярджаецца, што самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці, далёка ад населеных пунктаў. На месцы падзення ўзнік пажар.
Су-34 выконваў вучэбна-трэніровачны палёт. Папярэдне прычынай здарэння называюць тэхнічную няспраўнасць. Мяркуецца, што ў самалёта адмовіла левая стойка шасі.
Катастрофы з ваеннымі самалётамі ў РФ адбываюцца рэгулярна. Звычайна з-за тэхнічнай няспраўнасці. Ваенная авіяцыя актыўна выкарыстоўваецца на вайне ва Украіне, дзе ўжо загінула шмат вопытных лётчыкаў.