У Расіі летась затрымалі 964 чалавек, якіх шукаў МУС Беларусі

Пасяджэнне беларускіх і расійскіх кіраўнікоў МУС

Пасяджэнне беларускіх і расійскіх кіраўнікоў МУС / прэс-служба МУС Беларусі

Летась у Расіі былі затрыманыя 964 чалавекі, абвешчаныя ў вышук Міністэрствам унутраных спраў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ў Магілёве.

У Беларусі ж, па словах чыноўніка, былі затрыманыя 185 чалавек, якіх абвясцілі ў вышук у Расіі. Якая колькасць палітычных затрыманняў была з абодвух бакоў — не ўдакладняецца.

Таксама Кубракоў заявіў, быццам сумеснымі намаганнямі ў 2023-2024 гадах былі папярэджаныя чатыры тэракты. Яны былі скіраваныя супраць "службовых асоб і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі", паведаміў міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.