У Расіі адмянілі экзамены для беларусаў

У Расіі адмянілі экзамены для беларусаў

Савет Федэрацыі Расіі ў пятніцу, 25 снежня, ухваліў закон, які вызваляе грамадзян Беларусі ад здачы экзаменаў па рускай мове, гісторыі і асновах заканадаўства Расіі пры атрыманні дазволу на часовае пражыванне або віду на жыхарства ў РФ. Адзначаецца, што яго прыняццё "будзе садзейнічаць далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы і ўмацаванню дзяржаўнага саюза Расіі і Беларусі ў цэлым", інфармуе ТАСС.

Як паведамляла Еўрарадыё, гэтая падзея была анансаваная 15 снежня. Уладзімір Пуцін, выступаючы пасля перамоваў у Маскве з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў аб рашэнні не распаўсюджваць на грамадзян Беларусі палажэнні аб веданні рускай мовы, расійскай гісторыі, а таксама заканадаўства РФ пры атрыманні дазволу на часовае пражыванне ў РФ. Новаўвядзенне пачынае дзейнічаць у Расіі з 1 студзеня 2016 года.
 
Лукашэнка тады падзякаваў Пуціну за прынятае рашэнне не экзаменаваць беларусаў ды падкрэсліў, што руская мова для беларусаў не чужая.

Фота: БЕЛТА