У пятніцу ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў

У пятніцу, 9 кастрычніка, у Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў (месцамі — да 8 марозу). Яны чакаюцца ўначы і раніцай амаль па ўсёй нашай краіне. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 3-8 цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, 3-8 метраў за секунду.

У суботу і нядзелю захаваецца халоднае надвор'е з замаразкамі да мінус 6-8 градусаў.

Фота: БЕЛТА

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў