У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Уначы ў пятніцу, 4 верасня, пераважна без ападкаў, удзень — амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, на поўдні месцамі магчымыя навальніцы. У начныя гадзіны і раніцай у асобных раёнах — туман. Вецер будзе няўстойлівы, 3-8 метраў за секунду.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 16 да 22 цяпла, у Гомельскай вобласці — 14-16 уначы і 23-26 удзень.
Фота: ria.ru