У Пухавіцкім раёне жанчына трапіла пад электрацягнік "Штадлер"
У Пухавіцкім раёне 72-гадовая жанчына трапіла пад электрацягнік "Штадлер". Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 7.30 на прыпынку "Зазерка". Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак, пенсіянерка, якая пераходзіла чыгунку па абсталяваным наземным пераходзе, памерла ад атрыманых траўмаў.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Мяркуецца, што адбыўся няшчасны выпадак.