У Пухавіцкім раёне грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус з людзьмі (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, кіроўца грузавога аўтамабіля не саўладаў з кіраваннем і пратараніў ззаду рэйсавы аўтобус. На момант аварыі кіроўца прымаў у пасажыраў аплату за праезд, аўтобус стаяў на прыпынку. У ім, дарэчы, знаходзіўся (разам з кіроўцам) 21 чалавек, а сярод іх адно дзіця. Усе людзі самастойна выйшлі з аўтобуса пасля сутыкнення.


У выніку аўтааварыі пацярпела пенсіянерка, якая атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені і траўму ног. Яе шпіталізавалі ў Мар'інагорскую цэнтральную раённую лякарню.


Прычыны і абставіны здарэння расследуюцца.


Фота — mchs.gov.by