У Пружанах забілі і спалілі жанчыну, міліцыя шукае забойцаў
У Пружанскім раёне вяскоўцы знайшлі знявечаны труп 24-гадовай жанчыны.
Эксперты выявілі на яе целе шматлікія пераломы галавы і тулава. Пасля забойства жанчыну аблілі саляркай і падпалілі, піша "Комсомольская правда". Дарэчы, у жанчыны засталася маленькая дачка.
Абставіны пакутлівай гібелі Таццяны Аўдзеевай высвятляюцца. Міліцыя шукае злачынцаў і просіць усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра здарэнне і бачыў напярэдадні забітую жыхарку Пружанаў, патэлефанаваць на нумар 102 або +375 29 798 74 24.
Фота — budni.by