У польскай Экстраклясе цяпер два беларускія нападнікі

Беларус Герман Баркоўскі пераходзіць у “Пяст” з Глівіц / piast-gliwice.eu
23-гадовы беларускі футбаліст Герман Баркоўскі пераходзіць з "Пушчы" у клуб Экстраклясы “Пяст” на правах гадавой арэнды. Цяпер у вышэйшым дывізіёне польскага футбола будуць гуляць два беларусы на пазіцыі нападніка.
Нагадаем, што за варшаўскую “Легію” выступае Ілля Шкурын. Варта адзначыць, што абодва беларусы прайшлі ў Беларусі праз структуру клуба “Энергетык-БДУ”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.