Ілля Шкурын не ляціць у Казахстан з "Легіяй" праз небяспеку быць затрыманым

Матч у адказ Лігі Еўропы супраць "Актобе" пройдзе без беларуса / legia.com
Беларускі нападаючы варшаўскай "Легіі" Ілля Шкурын не паляціць з камандай на матч у адказ кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць "Актобе" у Казахстан з меркаванняў бяспекі.
"Футбаліст баіцца, што крытыкаваны ім беларускі рэжым можа ў супрацоўніцтве з казахстанскімі службамі стварыць яму праблемы", — паведаміў журналіст Canal+ Кшыштаф Марцыняк.
Польскія эксперты адзначаюць, што беларус добра праявіў сябе ў матчы за Суперкубак Польшчы з познаньскім "Лехам", дзе забіў гол. У выніку заўзятары "Легіі" цяпер разглядаюць яго як асноўнага нападаючага.
Нагадаем, што ў першым матчы супраць "Актобе" у Варшаве "Легія" перамагла з мінімальным лікам 1:0. Матч у адказ адбудзецца 16 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.