Гол Шкурына дапамог “Легіі” заваяваць Суперкубак Польшчы

Другі трафей у складзе варшаўскага клуба для беларуса Іллі Шкурына / legia.com
13 ліпеня варшаўская "Легія" у матчы за Суперкубак Польшчы перамагла "Лех" з лікам 2:1 і заваявала першы трафей у новым сезоне.
Беларускі нападаючы Ілля Шкурын стаў аўтарам другога гола, які быў забіты на 44-й хвіліне.
Shkuryn to Gual do sześcianu. Elitim jak Josue.#LPOLEG pic.twitter.com/BhDTEwbGCU
— Polski Ligowiec (@polski_ligowiec) July 13, 2025
Для яго гэты Суперкубак стаў другім трафеем у складзе "Легіі". Нагадаем, раней Ілля ўжо станавіўся ўладальнікам Кубка Польшчы.
Варта адзначыць, што гэта першы трафей для новага трэнера "Легіі" Эдварда Ярданеску, які ўзначаліў каманду ў міжсезонне.
Новы сезон для "Легіі" пачаўся з матчу першага раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы, у якім варшаўскі клуб перамог казахстанскі "Актобе" з лікам 1:0.
Нагадаем таксама, што фанаты "Легіі" працягваюць байкот хатніх матчаў клуба, чакаючы ад кіраўніцтва новых трансфераў і празрыстага плана развіцця каманды.
Legia Warszawa zdobywcą Superpucharu Polski! 🏆👏 pic.twitter.com/MXkDYJFNcR
— TVP SPORT (@sport_tvppl) July 13, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.