Беларускія клубы ўжо набралі больш ачкоў рэйтынгу УЕФА, чым у 2021 і 2022 гадах

Гістарычнае дасягненне / "Торпедо-БелАЗ"
10 ліпеня ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый тры беларускія клубы атрымалі тры перамогі над сваімі супернікамі. Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі беларускага футболу.
Дзякуючы гэтаму, у абноўленым клубным рэйтынгу асацыяцый Беларусь паднялася на 52-е месца. У скарбонку краіны было дададзена 0,750 бала, што дазволіла абагнаць Паўночную Македонію. Гэта больш, чым за ўсе матчы еўракубкаў у 2021 і 2022 гадах.

Каб вярнуць чатыры клубы ў еўракубковы сезон 2027/28, Беларусі неабходна ўвайсці ў топ-50 рэйтынгу.
Нагадаем, што ў бягучым еўракубковым сезоне на рахунку беларускіх каманд — тры перамогі і адна параза.
На фоне гэтага рэкорду варта ўзгадаць і нацыянальны антырэкорд, які ўстанавіла мінскае "Дынама", прайграўшы "Лудагорцу" ў Лізе чэмпіёнаў — сем паразаў запар у выязных матчах у Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.