У Польшчы ў грузавіку знайшлі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на $2,3 млн
  У Польшчы каля Беластока ў грузавіку знайшлі кантрабандныя цыгарэты на $2,3 млн — каля 700 тысяч пачкаў з беларускімі акцызнымі маркамі. Ён прыехаў з Літвы. Кіроўцам аказаўся 39-гадовы польскі грамадзянін. Кантрабанда ў грузавіку была схаваная за дровамі, паведамляе podlaski.strazgraniczna.pl.
Распачата крымінальная справа. Кіроўцу арыштавалі на тры месяцы, яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
Гэты і наступны здымак — podlaski.strazgraniczna.pl