У Польшчы разбіўся вайсковы самалёт МіГ-29, загінуў пілот

У Польшчы разбіўся вайсковы самалёт МіГ-29, загінуў пілот

У Польшчы разбіўся вайсковы самалёт МіГ-29, загінуў пілот. Як інфармуе gazeta.pl, здарэнне адбылося ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве. МіГ-29 выконваў вучэбнае заданне — перахоп двух адзіночных самалётаў.

Адзначаецца, што пілот быў вопытным (800 гадзін налятаў на самалёце за час сваёй службы). Ён паспеў катапультавацца, але не выжыў. Цела афіцэра знайшлі ў некалькіх сотнях метраў ад абломкаў МіГ-29. Да высвятлення прычын авіякатастрофы прыпыненыя палёты падобных самалётаў.