У Польшчы хочуць падоўжыць спрошчаную выдачу праязных дакументаў беларусам

Польскі праязны дакумент для замежнікаў

Польскі праязны дакумент для замежнікаў / MOST

У Польшчы плануюць падоўжыць спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў для беларусаў. Адпаведны праект распараджэння падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, заўважыў тг-канал "Партызанка".

Праект распараджэння апублікаваны на сайце нарматыўных актаў. Дакумент уносіць змены ў дзейнае распараджэнне, якое рэгулюе пералік грамадзянстваў, уладальнікі якіх маюць права падаваць заяву на атрыманне польскага праязнога дакумента для замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca).

Тэрмін дзеяння спрошчанага парадку прапануецца падоўжыць з 31 снежня 2025 года да 30 чэрвеня 2026 года. Такім чынам, спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў будзе падоўжаны яшчэ на паўгода.

Новае распараджэнне, згодна з праектам, павінна набыць моц 1 студзеня 2026 года.

Пакуль што праект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.