Беларусы ў Польшчы яшчэ надоўга могуць застацца без ВНЖ

Пашпарт Беларусі

Пашпарт Беларусі / mm-biuro.pl

Тэрміны разгляду спраў аб легалізацыі ў Польшчы замежнікаў могуць замарозіць да 4 сакавіка 2027 года, заўважыў Most Media. Пра гэта гаворыцца ў праекце закона, які падрыхтаваў Савет міністраў краіны.

Справы аб легалізацыі будуць разглядацца, але дзяржустановам дазваляецца не спяшацца. На такі крок ідуць праз тое, што дзяржорганы апынуліся пад вялікай нагрузкай з-за наплыву ўцекачоў з Украіны пасля пачатку ў краіне поўнамаштабнай вайны. За зацягванне працэдуры чыноўнікаў нельга прыцягнуць да адказнасці.

Вясной гэтага года тэрміны разгляду спраў аб легалізацыі “замарожвалі” да сакавіка 2026 года, а цяпер тэрмін працягнулі яшчэ больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.