У Полацкім раёне развальваецца мост, спынены рух транспарту
Разбураны мост / pvestnik.by
У Полацкім раёне каля вёскі Багушова развальваецца мост, спынены рух транспарту, піша раённая газета. На здымках відаць, што абрынулася адна пліта.
На месцы працуе камісія, спецыялісты абследуюць мост. Пазней стане вядома, у якім стане знаходзіцца аб'ект і які рамонт спатрэбіцца.
У Беларусі назвычай актуальная праблема мастоў, якім патрэбна рэканструкцыя. Але для гэтага неабходнае фінансаванне, якое з-за санкцый абмежаванае. А рэжым усё больш траціць грошай на сілавікоў і ўзбраенні.
vk.com/pvestnik