У Пінску ў бытоўцы атрымаў апёкі рабочы

У Пінску ў бытоўцы атрымаў апёкі рабочы

У Пінску ў будаўнічай бытоўцы атрымаў апёкі рабочы. Ён спрабаваў патушыць пажар. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўдзень 31 кастрычніка ў раёне Цэнтральнай вуліцы. 34-гадовы мужчына, цясляр-бетоншчык, падчас тушэння ўзгарання атрымаў апёкі 1-2 ступені рук і галавы (5% цела). Яго шпіталізавалі.

Прычына пажару пакуль невядомая (мяркуецца, што адбылося "парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад"). Агонь паспеў пашкодзіць бытоўку знутры.