У Пінску шукаюць невядомага стралка па аўтобусах

Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, мясцовыя праваахоўнікі просяць гараджан паведаміць інфармацыю пра абстрэл прыгараднага аўтобуса. Здарэнне адбылося напрыканцы верасня ў паўночным мікрараёне Пінска. Увечары невядомы зламыснік з пнеўматычнага пісталета стрэліў у бок аўтобуса, які рухаўся па маршруце “Пінск-Падбалоцце” і пашкодзіў шкло. Следчыя чакаюць дапамогі і абяцаюць прэмію за грунтоўныя звесткі.


 
Як паведамляла Еўрарадыё, у кастрычніку падобны выпадак адбыўся ў Брэсце. Там стралкі абстралялі з "пнеўматыкі" тралейбус і таксама пашкодзілі шыбу.



Фота — vb.by