У Пінску мужчына падпаліў кватэру былой сужыцелькі

У Пінску мужчына падпаліў кватэру былой сужыцелькі

У Пінску мужчына падпаліў кватэру былой сужыцелькі. Здарэнне адбылося 2 лютага. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка, 34-гадовыя мужчына і жанчына жылі ў адным доме, але ў розных кватэрах. Зламыснік патрапіў у чужую кватэру і запальнічкай падпаліў рэчы. Агнём былі пашкоджаныя мэбля і іншая маёмасць.

Зламысніка затрымалі, распачатая крымінальная справа, артыкул — "наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці" (ч. 2 арт. 218 КК). Падпальшчыку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, альбо ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.