У Пінску масава крадуць нумары з аўто

А за мінулыя два тыдні 80 пінскіх аўтааматараў пазбавіліся сваіх знакаў рэгістрацыі.



Кіраўнік пінскай міліцыі Валерый Грынько паведаміў, што пакуль невядомы матыў здзяйснення падобных крадзяжоў, аднак часцей за ўсё скрадзеныя беларускія аўтамабільныя нумары знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. Пінскія міліцыянты просяць гараджан быць пільнымі і аказваць дапамогу ў пошуку зламыснікаў.



Варта адзначыць, што згодна з дзейнымі Правіламі дарожнага руху рухацца на аўтамабіле без рэгістрацыйных знакаў забаронена, парушальніка гэтай нормы нягледзячы ні на якія тлумачэнні чакае штраф ад 10 да 20 базавых велічыняў.