У Пінску “Газэль” дарожнай службы наскочыла на легкавік (фота)

Па словах відавочцаў, “Таёта” на высокай хуткасці сутыкнулася з мікрааўтобусам дарожнай лабараторыі, які рухаўся ў папутным кірунку. Ад ўдару "Газэль" падкінула і яна літаральна прызямлілася на легкавік.



На месца аварыі прыязджалі выратавальнікі і “хуткая дапамога”. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.