У першым матчы фінальнай серыі "Віцебск" абыграў "Юнацтва"
Хакей на "Чыжоўка-Арэне" / vk.com/hcvitebsk
У першым матчы фінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі "Віцебск" абыграў "Юнацтва" — 4:2. Матч прайшоў у сераду на сталічнай "Чыжоўка-Арэне". Лік у серыі 1:0 на карысць "Віцебска".
11 красавіка каманды зноў згуляюць у сталіцы.