У першы дзень працы валідатары ў мінскім транспарце не працуюць

1 красавіка ў гарадскім грамадскім транспарце сталіцы пачала працаваць электронная сістэма праезду. Але многія валідатары у грамадскім транспарце не працуюць.



Журналістам "Народнай Волі" ў "Мінсктрансе" патлумачылі, што адбыўся тэхнічны збой. Па словах транспартнікаў, кантралёраў папярэдзілі пра збой у працы валідатараў. Тым не менш, у "Мінсктрансе" раяць вазіць з сабой чэк, выдадзены пры куплі праязнога.



Тэхнічныя непаладкі абяцаюць ліквідаваць бліжэйшым часам.



Фота — interfax.by