У Пецярбургу ў раку зваліўся аўтобус з пасажырамі, ёсць ахвяры
Аварыя ў Пецярбургу / "Фонтанка"
У цэнтры Пецярбурга з моста ў раку Мойку зваліўся аўтобус з пасажырамі, паведамляе "Фонтанка".
На апублікаваным відэа бачна, што аўтобус выехаў на сустрэчную, урэзаўся ў машыны, а потым прабіў агароджу моста і зваліўся ў раку.
Паводле звестак СМІ, у салоне маглі знаходзіцца да 20 чалавек.
На месца здарэння прыбылі ратавальнікі, якія выцягвалі пацярпелых праз вокны аўтобуса. У выратавальных работах былі задзейнічаныя 69 чалавек і 18 адзінак тэхнікі. Таксама на месцы працавалі вадалазы.
Паведамляецца, што сем чалавек загінулі.