У панядзелак у Беларусі выраслі курсы еўра і расійскага рубля
Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах 9 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара крыху панізіўся.
Затое выраслі курсы еўра і расійскага рубля. Пры гэтым еўра пераадолеў месячны максімум, а расійская валюта дасягнула максімуму за апошнія пяць дзён.
Вынікі валютных таргоў 9 чэрвеня:
Долар ЗША: 2,9953 (-0,0017 / -0,06%);
Еўра: 3,4332 (+0,0111 |/ +0,32%);
Расійскі рубель: 3,7845 (+0,0054 / +0,14%);
Кітайскі юань: 4,1653 (-0,0010 / -0,02%).
Курсы валют / banki24.by