У панядзелак у Беларусі будзе 16-22 цяпла, пераважна без ападкаў

У панядзелак, 14 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны чакаецца ад 6 да 12 градусаў са знакам плюс. У дзённыя гадзіны будзе 16-22 цяпла.
Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, памяркоўны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: ByMedia.net