У памежных раёнах Гомельшчыны прайшлі палітычныя аблавы
Сілавікі правялі затрыманні на Гомельшчыне / t.me/flagshtok / t.me/flagshtok
У памежных з Украінай раёнах Гомельшчыны сілавікі зладзілі палітычныя аблавы, піша "Флагшток".
Серыя затрыманняў адбылася ў раённых цэнтрах Гомельшчыны — Брагіне, Камарыне, Хойніках і Лоеве. Па фота і відэаматэрыялах бачна, што сілавікі затрымалі не менш за дзесяць чалавек.
Паведамляецца, што ім пагражае адміністрацыйная адказнасць за падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі".