У Оршы загарэўся медыцынскі каледж
Пажар у аршанскім медкаледжы / МНС Беларусі
У Оршы ратавальнікі выехалі ў мясцовы медыцынскі каледж, адкуль паступіла паведамленне пра задымленне.
Ачаг узгарання выявілі ў падвале будынка. Да прыезду ратавальнікаў работнікі каледжа эвакуявалі 325 чалавек, у тым ліку 270 навучэнцаў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне ліквідаванае, пацярпелых няма.
Акалічнасці здарэння высвятляюцца.