У Оршы на чыгуначнай станцыі абрынуліся апоры цеплатрасы і электракабеляў
14 студзеня на чыгуначнай станцыі Орша-Цэнтральная абрынуліся апоры цеплатрасы і электракабеляў. Ніхто з людзей не пацярпеў. БЕЛТА паведамляе, што з-за здарэння была затрымка ў руху цягнікоў. Аднак ратавальнікі пішуць, што затрымкі не было: "На месцы працуюць аднаўленчыя службы чыгункі, падраздзяленні МНС кантралююць сітуацыю". Гэта пацвярджае і Беларуская чыгунка.
Аднаўленыя працы / БЕЛТА
Наступствы моцнага ветру адчуваюцца ў розных раёнах Віцебскай вобласці. Пашкоджаны дах Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.
Пашкоджаны ветрам дах / МНС