У Оршы гарэў ільнокамбінат
Пажар на ільнокамбінаце ў Оршы / Калаж Еўрарадыё
Днём 25 лістапада ў Оршы гарэў ільнокамбінат. Каб патушыць друкарскі станок у фарбавальна-насычальным цэху, прыязджалі ратавальнікі.
Узгаранне на Аршанскім ільнокамбінаце было аператыўна ліквідаванае. Ніхто не пацярпеў. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца, паведамляюць у МНС.