У офісе "Гавары праўду" адбываецца ператрус
15 ліпеня ў Мінску ў офісе "Гавары праўду" адбываецца ператрус. Гэта Еўрарадыё пацвердзіў сустаршыня грамадскага аб'яднання Андрэй Дзмітрыеў. Калі прыйшлі сілавікі, у офісе знаходзілася Таццяна Караткевіч.
"Гавары праўду" была заснавана ў 2010 годзе. Яе лідарам быў грамадскі дзеяч і паэт Уладзімір Някляеў, які сышоў вясной 2015-га. Новым лідарам стаў Андрэй Дзмітрыеў. Летась ён быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах.
Хваля ператрусаў у грамадскіх арганізацыях Беларусі працягваецца.