У нямецкім лагеры для бежанцаў памёр беларус
Калідор у лагеры Цырндорф / Скрыншот
У лагеры для бежанцаў у горадзе Цырндорф пад Нюрнбергам раптоўна памёр беларус Віктар Алексіевіч. Яму было ўсяго 48 гадоў.
Пра смерць Алексіевіча паведаміў сусед па пакоі. Што стала прычынай смерці — невядома.
Як і ў многіх лагерах для бежанцаў, у Цырндорфе ўмовы жыцця вымагаюць жадаць лепшага. Тры гады таму там здымалі відэа з вялізнымі прусакамі ў пакоях.