У Нямеччыне Mars адклікае з продажу шакаладныя батончыкі

Амерыканская кампанія Mars Inc., якая выпускае шакаладныя батончыкі, адклікае сваю прадукцыю на тэрыторыі Нямеччыны.
Акцыя закране ўсе прадукты Mars, Snickers, Milky Way Minis і Milky Way Miniatures, а таксама наборы цукерак Celebrations з тэрмінам прыдатнасці з 19 чэрвеня 2016 года па 8 студзеня 2017 года.
Прычынай сталі сляды пластыку, выяўленыя ў адным з батончыкаў, перадае BBC. Адкліканне можа закрануць мільёны штук. У кампаніі патлумачылі свае дзеянні так: "Мы хочам пазбегнуць ужывання бракаваных прадуктаў пакупнікамі".