У Германіі 13-гадовы хлопчык раздаў 10 тысяч еўра, каб знайсці сяброў

У Германіі 13-гадовы хлопчык раздаў 10 тысяч еўра, каб знайсці сяброў

У Германіі 13-гадовы хлопчык вырашыў, што мець сто сяброў лепш, чым месць "сто рублёў" — і раздаў аднагодкам каля 10 тысяч еўра. Яму падавалася, што грошы дапамогуць знайсці новых сяброў. Гісторыю самотнага падлетка распавядае Suddeutsche Zeitung. 

Гэтае сумнае здарэнне адбылося ў мястэчку Бад-Тольц. Хлопчык ўпотай ад бацькоў вынес з дома сямейныя ашчаджэнні і пачаў раздаваць іх сваім знаёмым. Большасць грашовых падарункаў, памер якіх складаў ад 100 да амаль 2,5 тысяч еўра, атрымалі ўдзельнікі тамтэйшай падлеткавай футбольнай каманды.

Пра тое, што хлопец раскідваецца грашыма, некаторыя дзеці распавялі бацькам і паведамілі ў паліцыю. Падлетка затрымалі і дапыталі. Высветлілася, што грошы падлетак дарыў, каб падняць свой аўтарытэт сярод знаёмых.