У неспрактыкаванага таксіста ў аварыю трапілі два пасажыры (відэа)

25-гадовы таксіст прыватнай фірмы толькі месяц таму атрымаў пасведчанне кіроўцы. Як паведамляе БЕЛТА, на скрыжаванні вуліцы Харкаўская і праспекта Пушкіна яго "Форд" сутыкнуўся з аўтамабілем "Плімут Вояджар" пад кіраваннем 37-гадовага мужчыны.

У выніку ДТЗ кіроўцы аўтамабіляў не пацярпелі, а вось пасажыры таксі шпіталізаваныя. У 46-гадовай жанчыны дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені цяжкасці, у 25-гадовага хлопца — пералом галёнкі, тупая траўма жывата і ўшыб грудной клеткі.



Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць акалічнасці здарэння. Пры гэтым абодва кіроўцы сцвярджаюць, што рухаліся на зялёны сігнал святлафора.



Фота — mchs.gov.by