У навучальным цэнтры УСУ курсант застрэліў двух інструктараў з аўтамата

Аўтамат, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У навучальным цэнтры УСУ ў Чарнігаўскай вобласці Украіны ваеннаабавязаны застрэліў двух інструктараў. Пра гэта паведамляе hromadske.ua ўса спасылкай на паліцыю Чарнігаўскай вобласці.
Трагедыя здарылася 16 ліпеня. Як паведамляюць праваахоўнікі, падчас стрэльбаў на палігоне курсант пачаў з аўтамата страляць у двух інструктараў. У выніку цяжкіх раненняў яны загінулі.
Паліцыя затрымала зламысніка. Яму інкрымінуюць наўмыснае забойства двух ці больш чалавек.
Працягваецца дасудовае расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.