У Наваполацку загарэлася распранальня хакейнага клуба "Хімік"
Здарэнне адбылося ўдзень 3 студзеня.
Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікам удалося пагасіць пажар праз 10 хвілінаў пасля прыбыцця. У момант пажару спартовы комплекс працаваў, абслугоўваючы персанал і наведвальнікі самастойна пакінулі будынак да прыбыцця выратавальнікаў.
Агонь пашкодзіў у распранальні мэблю і форменнае абмундзіраванне. Шкода ад пажару высвятляецца.
Меркаваная прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі печаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра сушку вопраткі каля цеплавой гарматы.
Дарэчы, 4 студзеня ў Лядовым палацы Наваполацка мусіў адбыцца чарговы матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі. На сайце ХК "Хімік-СКА" гаворыцца, што з тэхнічных прычынаў правядзенне матчу немагчымае. Кіраўніцтва хакейнага клуба накіравала ў Федэрацыю хакея адпаведны ліст з просьбай перанесці матч на пазнейшы час.
Фота — nakatke.by