У Наваполацку мужчына скраў 400 латарэйных квіткоў і раздаў іх мінакам

У наваполацкую зранку 17 сакавіка звярнулася прадавачка шапіка РУП "Беларускія латарэі". Жанчына паведаміла, што невядомы забраўся ў напік і скраў 400 розных латарэйных квіткоў.

На месцы здарэння следча-аператыўная група выявіла сляды пальцаў рук на пабітых шыбах, перадае БЕЛТА. Гэтыя адбіткі супалі з тымі, што ўжо былі ў базе звестак міліцыі.

Супрацоўнікі міліцыі прыехалі да месца жыхарства мужчыны, чые адбіткі яны знайшлі на месцы здарэння. Яны затрымалі 28-гадовага жыхара Расоншчыны, які прыехаў у Наваполацк у госці да знаёмай.

Выявілася, што падчас здарэння мужчына быў нецвярозы. Ён хацеў скрасці з шапіка грошы, але не знайшоў іх. Таму ён вырашыў забраць латарэйныя квіткі, а потым раздаў іх мінакам.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж. Праваахоўнікі прызначылі шэраг судовых экспертыз, дапыталі сведкаў і падазраванага.

Фота — femina.by