У Мінску злавілі фальшывага кадэбіста

Сума шкоды па іх перавышае 30 тысяч долараў. Камітэт дзяржбяспекі пачаў на грамадзяніна 6 крымінальных спраў за махлярства, паведамляе БЕЛТА.



Паведамляецца, што зламысніку 22 гады. Ён называўся супрацоўнікам спецпадраздзялення КДБ і намеснікам начальніка фонду афіцэрскага жылля. Пад выдуманым імем малады чалавек прапанаваў грамадзянам за пэўную плату дапамагчы ўступіць у жыллёва-будаўнічы кааператыў і набыць кватэру ў Мінску.



У некаторых выпадках махляр прадстаўляўся ўраджэнцам Беластока і ўдзельнікам баявых дзеянняў на тэрыторыі шэрагу краін Блізкага Усходу. У гэтым разе малады чалавек прапаноўваў свае паслугі ў набыцці аўтатранспартных сродкаў. Рабіў ён гэта не бясплатна.



Цяпер маладога чалавека ўзялі пад варту ў СІЗА КДБ. Расследаваннем заняўся Следчы камітэт. Пацярпелым парпаноўваюць звяртацца па тэлефоне дзяжурнай службы Следчага камітэта (017) 222-32-72.



Фота — torange.ru