У Мінску зламаўся атракцыён — кабінкі ўпалі з вышыні
Здарэнне ў Парку Чалюскінцаў / Скрыншот
У суботу, 6 ліпеня, у Парку Чалюскінцаў у Мінску адбылося надзвычайнае здарэнне — зламалася карусель, якая паднімае кабінкі над зямлёй. Як мяркуецца, абарваліся тросы. Наведнікі атракцыёна ўпалі з вышыні.
На відэа з месца падзей бачныя машыны хуткай дапамогі. Траўмы атрымалі двое дарослых і дзіця. Пацярпелыя дастаўленыя ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
— Ва ўсіх лёгкія ўдары і драпіны. Кабінкі ўпалі з вышыні 3-4 метраў, — удакладняе дзяжурны механік. — Адно дзіця вельмі моцна спалохалася, і яго забрала хуткая. Праз крыкі наведнікі пачалі масава выклікаць хуткую дапамогу, таму было так шмат карэт.
Паведамляецца, што атракцыён быў дапушчаны да эксплуатацыі.